сцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Цягнучы, несучы, звалачы, сабраць у адно месца ўсё, многае. Сцягаць жэрдзе ў кучу.
2. Разм. Звадзіць куды‑н. і прывесці назад. Сцягаць старога на базар.
3. Разм. Знасіць. Сцягаць сукенку за адно лета.
сцяга́ч, ‑а, м.
Разм.
1. Уст. Зборшчык падаткаў. Яны [сялянкі] прыйшлі сюды скардзіцца на сцягача падаткаў, што замнога ўзяў, што пакрыўдзіў. Хромчанка.
2. Валацуга, прыблуда. [Міхал:] — Але можа Пракоп Крываблоцкі ў прымы возьме басяка, гуляку, сцягача з усяго свету. Чарнышэвіч.
сця́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. сцягваць — сцягнуць (у 1–4, 7–9 і 13 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. сцягвацца — сцягнуцца.
сця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сцягнуцца.
2. Зал. да сцягваць.
сця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сцягнуць (у 1–4, 7–9 і 13 знач.).
сцяге́нца, ‑а, н.
Памянш.-ласк. да сцягно. Мы самі харчаваліся ў гэты час зялёным пер’ем цыбулі ды шчаўем, але дзеля цёткі былі зняты з гарышча вэнджанае сцягенца і мяшэчак з жоўтым, ёлкім салам. Навуменка.
сцягно́, ‑а́; мн. сцёгны (з ліч. 2, 3, 4 сцягны́), ‑аў; н.
1. Частка нагі жывёлы або чалавека ад таза да калена. Ногі праваліліся ў снег, аж па сцёгны. Пташнікаў. Левая нага была раструшчана ў калене, асколак сядзеў глыбока ў сцягне. Васілевіч. — Харч добры на фабрыцы-кухні, — смеючыся, адказала Зіна і пляснула далонямі сябе па сцёгнах. Грамовіч.
2. Бядровая частка тушы; кумпяк. Добрую плату даў Шпак сваім «лясным сябрам» [кантрабандыстам]. А да ўсяго прывёз гарнец гарэлкі і вэнджанае сцягно на закуску. Ваданосаў.
сця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сцягнуць.
2. у знач. прым. У мовазнаўстве — які надвергнуўся сцяжэнню, усечаны. У мове паэтычных твораў (асабліва XIX і першай трэці XX стагоддзя) нярэдка сустракаюцца так званыя сцягнутыя, або ўсечаныя, формы прыметнікаў. Граматыка.
сцягну́цца, сцягнуся, сцягнешся, сцягнецца; зак.
1. Туга зацягнуць сябе чым‑н. Сцягнуцца поясам.
2. Злучыцца, самкнуцца канцамі, краямі. Кальцо войскаў сцягнулася наўкол горада.
3. Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.). Войскі сцягнуліся да пераправы.
4. Разм. Спусціцца, перамясціцца марудна, з цяжкасцю. Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед — і той сцягнуўся з печы. Багдановіч.
5. Разм. Пайсці куды‑н., сысці адкуль‑н. Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.
6. З цяжкасцю быць знятым (пра што‑н. з адзення, абутку). Бот нарэшце сцягнуўся.
7. Разм. Прайсці марудна; здоўжыцца (пра час, дарогу). Сцягнулася дарога ў тры кіламетры — такім гарэў нецярпеннем, хоць усведамляў, што .. [Антанюк і Будыкаў] могуць сапсаваць адзін аднаму настрой. Шамякін. У чаканні трывожным сцягнулася кароткая летняя ноч. Галавач.