асы́паны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад асы́паць.
2. у знач. прым. Разм. Пакрыты высыпкай, болькамі (пра твар, губы і інш.).
асы́пацца, ‑плецца; зак.
1. Адваліўшыся, разваліўшыся, асунуцца ўніз. Цяпер ён [мурашнік] даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб’ехаў. Чорны. Толькі пабелка на ёй [вежы] з гадамі асыпалася, і вежа выглядае цяпер чырвонай. Краўчанка.
2. Апасці (пра лісце, зерне і пад.). Асыпаліся пялёсткі вяргіні. // Застацца без лісця, пялёстак; агаліцца. Пасох верас, парудзела папараць, не адскочыла нават ад зямлі, асыпаўся багун і ягаднік. Пташнікаў.
асыпа́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да асы́пацца.
2. Зал. да асыпа́ць.
асы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., каго-што.
1. Абсыпаць з усіх бакоў чым‑н.; пакрыць усяго слоем чаго‑н. сыпучага. Тут вясна асыпала ўсё цветам. Танк.
2. Скінуць лісце, пялёсткі, іголкі і пад.; агаліцца. Асыпаў сад свае пялёсткі.
3. перан.; чым. Шчодра, багата абдарыць чым‑н.; накіраваць на каго‑н. што‑н. у мностве. Асыпаць пахваламі. □ — Тады... я не пайду. Зусім не пайду! — Сказала [Макрына], мяркуючы асыпаць Яўгена іскрамі злосці. Баранавых.
4. безас. Разм. Пакрыць высыпкай, абкідаць (губы, рот, цела).
асыпа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да асы́паць.
асьмі́на, ‑ы, ж.
1. Старая мера аб’ёму сыпкіх цел, роўная палове чвэрці ці 1/8 бочкі (каля 105 л). Цешыла яе [маці] і тое, што скупы Вінцук усё ж прывёз нам за нашу службу дзве асьміны жыта і два мяшкі бульбы. Якімовіч.
2. Пасудзіна мерай на тры пуды збожжа. Мераць асьмінаю. □ На вербах бэры там раслі, на соснах — гарбузы з асьміну. Дубоўка.
асэнсава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць асэнсаванага. Асэнсаванасць успрыманняў.
асэнсава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асэнсаваць.
асэнсава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад асэнсаваць.
2. у знач. прым. Разумны, прадуманы. Асэнсаваная работа. Асэнсаванае запамінанне.
асэнсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Зразумець, усвядоміць сэнс, значэнне чаго‑н. І дзіўныя пачуцці апанавалі мяне: да болю ў сэрцы захацелася паехаць туды, на поўдзень, дзе ідзе, шырыцца страшная бітва, якую нават цяжка асэнсаваць. Шамякін.
асэнсо́ўванне, ‑я, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. асэнсоўваць — асэнсаваць.
асэнсо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да асэнсоўваць.