Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

суво́й, ‑я, м.

Цэлы кусок палатна, скручаны ў трубку. У куфэрку ляжалі тры пары бялізны, два ручнікі і кавалак зрэбніны на анучы, што адрэзала сястра Хімка ад яшчэ не пачатага сувоя палатна. Гурскі.

суво́равец, ‑раўца, м.

Выхаванец сувораўскага вучылішча. Выйшлі ў парк на вучэнне сувораўцы — Баявыя суседзі мае. Панчанка.

суво́раўскі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з імем Суворава — рускага палкаводца. Сувораўскае вучылішча.

сувы́мераць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вымяраць якія‑н. велічыні агульнай мерай з мэтай іх супастаўлення і вызначэння адпаведнасці па велічыні.

сувыме́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сувымернага. Сувымернасць велічынь.

сувыме́рны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна змераць аднолькавай з чым‑н. мерай. Сувымерныя велічыні. // перан. Такі, які можна параўнаць з чым‑н. Сувымерныя паняцці.

сувымяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сувымераць.

сувымярэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сувымяраць — сувымераць.

сувязі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Работнік сувязі (у 6 знач.).

сувязі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да сувязіст.