стэрэагра́фія, ‑і,
[Ад грэч. stereos — прасторавы і graphō — пішу.]
стэрэагра́фія, ‑і,
[Ад грэч. stereos — прасторавы і graphō — пішу.]
стэрэагу́к, ‑а,
Гучанне, узноўленае пры дапамозе стэрэафаніі.
стэрэакіно́,
Стэрэаскапічнае кіно.
стэрэаметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэрэаметрыі.
стэрэаме́трыя, ‑і,
Раздзел геаметрыі, у якім вывучаюцца ўласцівасці геаметрычных фігур, што не ляжаць у адной плоскасці; прасторавая геаметрыя.
[Ад грэч. stereos — прасторавы і metreō — вымяраю.]
стэрэара́ма, ‑ы,
Панарама са стэрэаскопам, дзякуючы якому ствараецца поўнае ўражанне аб’ёмнасці аб’екта з адчуваннем перспектывы.
[Ад грэч. stereos — прасторавы і horama — від.]
стэрэаскапі́чнасць, ‑і,
Уласцівасць стэрэаскапічнага (у 1 знач.).
стэрэаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Аб’ёмны, прасторавы, рэльефны.
2. Які дае аб’ёмныя, прасторавыя адлюстраванні прадметаў.
стэрэаско́п, ‑а,
Аптычны прыбор, у якім два плоскія адлюстраванні прадмета зліваюцца ў адзін аб’ёмны малюнак.
[Ад грэч. stereos — аб’ёмны і skopeō — гляджу.]
стэрэатруба́, ‑ы;
Артылерыйскі аптычны прыбор для назірання за цэлямі і вымярэння вуглоў.