сты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Чым‑н. вострым пакалоць у многіх месцах, усюды.
стыка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., што.
Разм. Злучаць, змацоўваць канцы чаго‑н. Стыкаць канцы провада.
сты́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сты́каць.
стыкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Аднакр. да стыкацца.
стыко́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стыкоўкі, прызначаны для ажыццяўлення стыкоўкі.
стыко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑ковак; ж.
Мяккае збліжэнне і злучэнне касмічных лятальных апаратаў на арбіце. Узаемны пошук, прычальванне і стыкоўка апаратаў выконваліся па камандзе з Цэнтра кіравання налётам і з дапамогай бартавой аўтаматыкі. «Звязда».
стылаба́т, ‑а, М ‑баце, м.
У архітэктуры — ніжняя частка будынка, фундамент, на якім стаіць адна або некалькі калон.
[Грэч. stylobatēs.]
стыле́т, ‑а, М ‑леце, м.
Невялікі кінжал з вельмі тонкім і вострым клінком (звычайна трохгранным).
[Іт. stiletto.]
стылізава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць стылізаванага (у 2 знач.). Стылізаванасць дэкарацыі.
стылізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад стылізаваць.
2. у знач. прым. Які мае выразныя прыкметы стылізацыі (у 1 знач.), з’яўляецца вынікам стылізацыі. Стылізаваная аповесць. □ Упершыню гледачы ўбачылі прыгожа, па-мастацку стылізаваныя беларускія вопраткі, агністыя жартоўныя беларускія народныя танцы. Рамановіч. Над грабніцай мазаічны партрэт Людовіка на ўвесь рост. Вакол партрэта стылізаваныя залатыя ліліі. В. Вольскі.
стылізава́цца, ‑зуецца; незак.
Зал. да стылізаваць.