Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

стуха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стухнуць ​1.

сту́хнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.

Разм.

1. Пераехаць гарэць, свяціць; патухнуць. Агонь стух. □ Бліснулі ў пярэдняй машыны падфарнікі. Стухлі. Пташнікаў.

2. перан. Стаць цьмяным, перастаць свяціцца. Вочы бліснулі .. радасцю і ўраз стухлі. Мурашка. // Знікнуць, прапасці. Усмешка стухла на яго твары.

сту́хнуць 2, ‑не; пр. стух, ‑ла; зак.

Разм. Стаць тухлым, сапсаваным (аб прадуктах і пад.). Мука стухла.

стушава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стушаваць.

стушава́цца, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; зак.

1. Спец. Стаць стушаваным, пры дапамозе тушоўкі зрабіць паступовы пераход ад цёмнага да светлага. Лініі на малюнку стушаваліся. // перан. Стаць менш прыкметным, выразным; згладзіцца. Потым і яшчэ былі такія экскурсіі, а потым вучыліся .. [хлопцы] пад зямлёю, але ўсё гэта неяк стушавалася ў памяці, выразна, да драбніц запомніўся толькі першы спуск. Лупсякоў.

2. перан. Разм. Сумецца, збянтэжыцца. Стушавацца на экзаменах. □ Дзяўчына раптам заўважыла, што ў загадчыка няма аднае рукі, і ад гэтага крыху стушавалася і адказала: — Не. Дуброўскі. Яўлампія Аляксандраўна няўлоўна павяла выгнутым брывом, Антон Пятровіч трохі стушаваўся і заспяшыў, каб чокнуцца з Віктарам, жонкай і дачкой. Даніленка.

стушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., каго-што.

1. Спец. Тушуючы, зрабіць паступовым і непрыкметным пераход ад цёмнага да светлага. Стушаваць плоскасць.

2. перан. Разм. Зрабіць менш прыкметным, выразным; згладзіць. Час стушаваў Петрусёва гора.

стушо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стушоўваць — стушаваць.

стушо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да стушавацца.

2. Зал. да стушоўваць.

стушо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стушаваць.

стушо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. стушаваць (у 1 знач.).

стушы́ць, стушу, стушыш, стушыць; зак., што.

Разм. Звесці зусім; патушыць. [Макрына] пачала дзьмухаць прытухшыя смалякі — зусім стушыла. Баранавых. // перан. Не даць магчымасці развіцца чаму‑н. Бо там... Дзе ўдар З халоднага пагана У дзікай роспачы Стушыў агонь грудзей, Дзе кроў цякла З глыбокай, свежай раны, — Там кветкі вырастуць, Красы, жыцця, надзей!.. Трус.