Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

стратэгі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які задавальняе патрабаванні стратэгіі, важны для ажыццяўлення асноўных ваенных задач. Стратэгічнае будаўніцтва. Стратэгічны пункт. Стратэгічныя рэзервы. // Які мае адносіны да дзеяння буйных воінскіх злучэнняў або ўсёй арміі. Стратэгічны фронт. Стратэгічная авіяцыя. Стратэгічны тыл.

2. Які мае адносіны да стратэгіі, звязаны са стратэгіяй. Стратэгічныя планы. □ Хітры Пацяроб і ў гэты раз паказаў у поўным бляску свае стратэгічныя здольнасці. Зарэцкі.

3. перан. Істотны, важны для дасягнення агульнай генеральнай мэты на якім‑н. этапе. Стратэгічны план партыі.

•••

Стратэгічная сыравіна гл. сыравіна.

стратэ́гія, ‑і, ж.

1. Майстэрства вядзення буйных ваенных аперацый, кампаній і ўсёй вайны. Стратэгія Кутузава ў вайне з Напалеонам. Сувораўская стратэгія. □ [Бондар:] — Толькі галоўнаму камандаванню вядома, дзе трэба націснуць, дзе адпусціць. Стратэгія, — разумець трэба. Машара. // Навука аб вядзенні вайны. Лекцыі па стратэгіі. // Пра сістэму спартыўнай гульні, пры якой асобныя камбінацыі, хады падпарадкаваны агульнаму, загадзя абдуманаму плану. Стратэгія шахматнай гульні.

2. перан. Майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой. Стратэгія Камуністычнай партыі. □ Уладзімір Ільіч Ленін, творча развіваючы марксізм у новых гістарычных умовах, распрацаваў стратэгію і тактыку перабудовы грамадства на сацыялістычных пачатках і паслядоўнага вырашэння на гэтай аснове нацыянальнага пытання. Машэраў.

[Грэч. stratēgia.]

стра́ус, ‑а, м.

Буйная афрыканская птушка атрада бегуноў. Афрыканскі страус. □ [Міхал Тварыцкі] абчэсваў бервяно. Гэта не была пільная работа, але .. яна была яму тым, чым ёсць у пустыні страусу пясок, куды ён хавае ад страху сваю галаву. Чорны.

[Ням. Strauß.]

стра́усавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да страуса, належыць яму. Страусавае пяро.

•••

Страусавая палітыка — імкненне не заўважаць рэчаіснасці, пазбягаць рэальнасці.

страусяня́ і страусянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Птушаня страуса; маленькі страус.

страуся́тнік, ‑а, м.

Памяшканне для страусаў у заапарку.

страўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стравіць ​1 — страўляць ​1.

стра́ўлены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стравіць ​1.

стра́ўлены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стравіць ​2.

стра́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. страўліваць ​1 — стравіць ​1.

стра́ўлівацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да страўліваць ​1.

стра́ўлівацца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да стравіцца.

2. Зал. да страўліваць ​2.