Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

стратасфе́ра, ‑ы, ж.

Верхні слой атмасферы, які знаходзіцца над трапасферай.

[Ад лац. stratum — слой і грэч. sphaira — шар.]

стратасфе́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стратасферы. Стратасферныя слаі. // Прыстасаваны для палётаў у стратасферу. Стратасферная ракета.

стра́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан стратнага.

стра́тны, ‑ая, ‑ае.

Які вядзе да страты, прыносіць страту. Стратны продаж. Стратная капальня.

•••

Стратная цана (спец.) гл. цана.

стратыграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стратыграфіі. Стратыграфічная карта.

стратыгра́фія, ‑і, ж.

Раздзел гістарычнай геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод і іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны.

[Ад лац. stratum — слой і грэч. graphō — пішу.]

стратыфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стратыфікаваць.

стратыфікава́цца, ‑куецца; незак.

Зал. да стратыфікаваць.

стратыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) стратыфікацыю (у 2 знач.).

стратыфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Слаістая будова чаго‑н. або размяшчэнне чаго‑н. слаямі; слаістасць. Стратыфікацыя атмасферы.

2. Апрацоўка насення некаторых народ дрэў перад пасевам, якая заключаецца ў вытрымліванні насення паміж слаямі вільготнага пяску або захоўванні пры паніжанай тэмпературы.

3. У буржуазнай сацыялогіі — надзел грамадства на страты ​2.

[Ад лац. stratum — слой і facere — рабіць.]