Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

ство́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае створкі, складаецца са створак. Створкавыя дзверы. Створкавы клапан.

ство́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да створу (у 3, 4 знач.). Створная лінія. Створныя вехі.

стле́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сатлелы. Стлелая салома. □ І, як заўсёды, куры па двары хадзілі, Скрыпеў ад ветру стлелы частакол. А. Александровіч.

стлець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і сатлець. Цыгарка стлела ў .. пальцах [Максіма]. Шамякін.

сто, ста, ліч. кольк.

1. Лік і лічба 100. Сто дзеліцца на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 100. Сто працэнтаў. Павялічыць у сто разоў. □ Узяў мужык сто рублёў, сеў у панскую карэту і паехаў. Якімовіч.

2. Разм. Ужываецца для вырашэння вялікай колькасці ў значэнні: шмат, вельмі многа. Пытае Цімох разоў сто І марна адказу чакае. Колас.

3. У спалучэнні слоў «шмат», «некалькі» і пад. з старой склонавай формай «сот» ужываецца як назоўнік са значэннем: сотня. Грошай было шмат сот тысяч. Чорны.

•••

На ўсе сто — поўнасцю, цалкам. [Лініч:] — А ты, Змітрок, хлопец на ўсе сто. Нават з прысыпачкаю. І на працу звер. Я таксама такі, але мяне распаліць трэба. Савіцкі.

У сто крат гл. крат.

сто...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае на значэнню слову «сто», напрыклад: стогалосы, сторублёвы, стопрацэнтны.

стоаблі́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Шматаблічны, мнагалікі, літаральна, які мае сто вобразаў.

стове́жавы, ‑ая, ‑ае.

Паэт. Які вылучаецца мноствам вежаў (пра горад, палац і пад.). Вось ты, стовежавая Злата Прага! Мележ. А як жа ты, мая зямля-радзіма, а дзе твае стовежавыя замкі? Ці ж іх мае прапрадзеды сівыя, умельцы-мудрацы, не будавалі? Лось.

стовярсто́вы, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў сто або больш вёрст; шматвярстовы. Стовярстовае балота.

стог, ‑а, м.

1. Вялікая капа сена, саломы. Вось збяром мы травы Сонечнымі днямі І лугі заставім Свежымі стагамі. Астрэйка. На .. [сенажаці] там-сям стаялі ўжо стагі, густа былі раскіданы копы і ляжала яшчэ не згрэбенае, але ўжо парыжэлае сена. Чарнышэвіч. Нібыта шлем зялёны волата, За рэчкай адзінокі стог. Смагаровіч. [Косцік] зрабіў пару ў стозе сена на Белай градзе і там начуе. Баранавых.

2. Разм. Тое, што і стос (у 2 знач.). Стог бліноў стаяў пасярод стала, як асэсар. Бядуля.

•••

Як іголка ў стозе сена гл. іголка.