Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

спускавы́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для спуску, спускання чаго‑н. Спускавы кручок.

спуска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. спускаць — спусціць (у 1–8 і 14 знач.).

спуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спусціцца.

2. Зал. да спускаць.

спуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спусціць.

•••

Не спускаць вока (вачэй) з каго-чаго — а) глядзець не адрываючыся; б) сачыць за кім‑, чым‑н. Свідзінскаму было сказана: не спускай вачэй з гэтай пары. «Работніца і сялянка».

Не спускаць каго-што з вока (вачэй) — сачыць за кім‑, чым‑н. неадрыўна.

Не спускаць з рук — падоўгу трымаць на руках.

Не спускаць з языка — пастаянна гаварыць пра каго‑, што‑н.

спускны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для спуску, спускання чаго‑н.; які служыць для спуску, спускання чаго‑н. Спускная труба.

спусташа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць спусташальнага.

спусташа́льнік, ‑а, м.

Той, хто спустошвае каго‑, што‑н.

спусташа́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да спусташальнік.

спусташа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыводзяць да спусташэння, нясе спусташэнне. Спусташальная паводка. □ [Кузьма Чорны] думаў пра свой народ, пра сваю краіну, якой .. пагражаў спусташальны ваенны агонь. Кудраўцаў. Неўзабаве Русь падверглася спусташальнаму пападу.. Батыя. Чамярыцкі.

спусташа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спустошыцца.

2. Зал. да спусташаць.