Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

солепрамысло́вец, ‑слоўца, м.

Уст. Уладальнік солепрамысловага прадпрыемства.

солепрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны са здабычай солі. Солепрамысловы пасёлак. Солепрамысловае прадпрыемства.

солераспрацо́ўкі, ‑цовак; адз. солераспрацоўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

Месца здабычы солі; прадпрыемства на здабыванню і выварванню солі.

солераствара́льнік, ‑а, м.

Спец. Праточны апарат для прыгатавання раствору спажыўнай солі.

солеўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Здольнасць (расліны) расці на засоленых глебах.

солеўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які валодае солеўстойлівасцю. Солеўстойлівыя расліны.

со́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. саліць (у 1, 2 знач.).

со́лкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць солкага. Каб соль не страціла Уласцівую ёй солкасць, А песня — гукаў Трапяткіх і кволых, .. На свеце існуе мастацтва. Дзяргай.

со́лкі, ‑ая, ‑ае.

Які добра соліць. Солкая соль.

со́лтыс, ‑а, м.

1. У буржуазнай Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі, — сельскі стараста. Вярнуліся паны.., пачалі заводзіць свае парадкі.. Войтаў, солтысаў пазаводзілі. Колас. Лукаш Шульга, якога палякі паставілі за солтыса, усіх рагазінцаў конна і пеша выганяў рамантаваць грэблю... Сабаленка.

2. У Польскай Народнай Рэспубліцы — прадстаўнік інтарэсаў сялян вёскі ў грамадскім народным савеце.