скульпту́рнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць скульптурнага (у 2 знач.). Скульптурнасць позы.
скульпту́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скульптуры (у 2 знач.); які з’яўляецца скульптурай. Скульптурны партрэт. □ Гэта не сквер, а сапраўдны парк з цяністымі алеямі, кветнікамі, скульптурнымі ўпрыгожаннямі, лавачкамі. Хадкевіч. // Які служыць для скульптурных работ. Скульптурны матэрыял.
2. перан. Які добра перадаецца ў скульптуры; рэльефны. Скульптурнае цела.
скуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Тое, што і скула 2; балячка. — А я на братавым карку, як скулянка, сяджу: ем, п’ю, а ў хату з мяне аніякай карысці. Галавач.
ску́мбрыевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скумбрыі. Скумбрыевая ікра.
2. у знач. наз. ску́мбрыевыя, ‑ых. Тое, што і макрэлевыя.
ску́мбрыя, ‑і ж.
Невялікая марская прамысловая рыба сямейства скумбрыевых.
[Ад грэч. skombros.]
скуме́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Зразумець, скеміць, здагадацца. [Андрэй] мусіць скумекаў, што хлопец залішне прыкідваецца, бо не такі ён і п’яны. Пташнікаў. [Бялькевіч:] — Але як на сцежку [жанчыны] павярнулі, я адразу скумекаў — сюды шуруюць. Савіцкі.
ску́мпія, ‑і, ж.
Высокі дэкаратыўны хмызняк з жаўтаватай драўнінай і дробнымі кветачкамі.
скунс, ‑а, м.
Невялікі звярок сямейства куніц з каштоўным футрам, а таксама футра гэтага звярка. Каўнер са скунса.
[Ад англ. skuns (мн.).]
ску́нсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скунса. Скунсавая шкурка. // Зроблены з футра скунса. Скунсавы каўнер.
ску́па,
1. Прысл. да скупы.
2. безас. у знач. вык. Недастаткова, мала чаго‑н. І хоць.. з хлебам было скупа, радасць людзей ад гэтага не спахмурнела. Самае галоўнае, што скончыліся бадзянні, невядомасць і трывога. Мележ.