асіро́чаны, ‑ая, ‑ае.
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuасіры́ец,
асірыёлаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне асірыялогіі.
асіры́йка,
асіры́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да Асірыі, асірыйцаў.
асіры́йцы, ‑аў;
Насельніцтва Асірыі, адной з самых старажытных вялікіх дзяржаў Пярэдняй Азіі, якая існавала з канца 3 тысячагоддзя і да канца 7 стагоддзя да н. э.; народнасць, якая жыве ў Іраку, Іране, Сірыі і СССР.
асірыяло́гія, ‑і,
Навука аб мовах, пісьменнасці, культуры і гісторыі Асірыі і Вавілоніі, а таксама сукупнасць навук, якія вывучаюць цывілізацыі, што карысталіся клінапісам.
асістэ́нт, ‑а,
1. Памочнік прафесара, доктара, рэжысёра і г. д.
2. Асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшых навучальных установах.
[Ад лац. assistens, assistentis — прысутны, памагаты.]
асістэ́нтка, ‑і,
асістэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да асістэнта.