сіфо́н, ‑а, м.
1. Выгнутая трубка (труба) з каленамі рознай даўжыні, якая служыць для пералівання вадкасці з адной пасудзіны ў другую з больш нізкім узроўнем. Сіфоны для разліўкі расплаўленага металу. Сіфоны для паліўкі зямлі.
2. Пасудзіна для сельтэрскай вады і іншых шыпучых напіткаў, якія выліваюцца праз трубку пад ціскам вуглекіслаты. [Тамара:] — Зайдзі да мяне, Антон. Я напаю цябе вадой. Толькі што прынеслі сіфон. І сіроп ёсць. Шамякін.
3. Спец. Прыстасаванне для павелічэння цягі ў топцы паравоза ў час стаянкі.
[Ад грэч. siphon — трубка, помпа.]
сіфо́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сіфона; з’яўляецца сіфонам. Сіфонная трубка. // Заснаваны на прынцыпе сіфона (у 1 знач.). Сіфонны спосаб разліўкі металу.
сія́мскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Сіяма (старой афіцыйнай назвы Таіланда), сіямцаў.
•••
Сіямскія блізняты — а) зрослыя блізняты, якія нарадзіліся ў Сіяме ў пачатку 19 ст.; б) перан. (жарт.) пра неразлучных сяброў.
сія́мцы, ‑аў; адз. сіямец, ‑мца, м.; сіямка, ‑і, ДМ ‑мцы; мн. сіямкі, ‑мак; ж.
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Таіланда.
сіяні́зм, ‑у, м.
Рэакцыйныя ідэалогія і палітыка яўрэйскай буржуазіі, якія адрозніваюцца ваяўнічым шавінізмам, расізмам, антыкамунізмам і антысаветызмам.
[Ад назвы гары Сіён паблізу Іерусаліма.]
сіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Паслядоўнік, прыхільнік сіянізму.
сіяні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да сіяніст.