сістэматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтварае пэўную сістэму; пабудаваны паводле пэўнага плана. Сістэматычнае апісанне. Сістэматычны каталог. // Які заснаваны на пэўнай сістэме; строга паслядоўны, планамерны. Сістэматычныя заняткі па замежнай мове. □ Выхадзец з сацыяльных нізоў, чалавек, пазбаўлены магчымасці атрымаць сістэматычную адукацыю, [Купала] змог узняцца да вяршынь класічнай мастацкай думкі. Ярош.
2. Пастаянны, рэгулярны. Сістэматычнае павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных. Сістэматычнае наведванне заняткаў па фізкультуры. □ Аднак, калі трохі абціхла шуміха вакол гэтай справы, Таня і Вера наладзілі сістэматычную перапіску з Надзяй. Машара.
3. Які мае адносіны да сістэматыкі (у 2 знач.). Від — гэта ніжэйшая сістэматычная адзінка сучаснай класіфікацыі.
сістэ́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сістэмы, з’яўляецца сістэмай. Сістэмны падыход. Сістэмны характар мовы. □ Марфалагічныя запазычанні менш сістэмныя і сустракаюцца радзей, чым фанетычныя. Гіст. бел. літ. мовы.
сіт, ‑у, М сіце, м.
Адна- і шматгадовая травяністая расліна сямейства сітавых.
сі́та, ‑а, М сіце, н.
Прыстасаванне ў выглядзе дробнай сеткі або металічнага ліста з дробнымі адтулінамі для прасейвання, працэджвання або сартавання чаго‑н. Валасяное сіта. Сартавальнае сіта. □ Пшаніцу пытлявала цэлы дзень, Мукі праз сіта насядала гурбы. Аўрамчык. Узялі невялікае драцяное сіта прасяваць пясок для цэменту. Дубоўка.
сі́таватасць, ‑і, ж.
Спец.
1. Хвароба драўніны, якая выклікаецца грыбам (драўніна, сапсаваная ім, напамінае сіта).
2. Уласцівасць сітаватага (у 2 знач.). Сітаватасць рэчыва. Сітаватасць грунту.
сі́таваты, ‑ая, ‑ае.
1. Пашкоджаны сітаватасцю (пра драўніну).
2. Спец. Які мае адтуліны, поры, што робіць рэчыва пранікальным для вадкасці і газу. Сітаваты грунт.
3. Наогул пра што‑н., што нагадвае паверхню сіта; у дзірках і порах. Сітаваты лёд. □ Праз акенца відзён пашарэлы сітаваты снег. Грахоўскі. [Яроцкі:] — Гэта вераснёвы жоўты антон, парэзаны ды ў сітаватую тканіну загорнуты. Панюхай. Караткевіч.
сітаве́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Машына для сартавання прадуктаў памолу (крупкі) пры дапамозе струменя паветра, падведзенага пад сіта.
сітаві́на, ‑ы, ж.
1. Спец. Тое, што і сітаватасць (у 1 знач.).
2. Спец. Адтуліна, пустата паміж часцінкамі рэчыва. Сітавіна ў метале. Сітавіна ў пясчаніку.
3. У раслінах — пора. Частку.. фенолу.. [трысцё] спажывае, як бы харчуецца ім, а лішнюю колькасць праз свае сітавіны выпускае ў паветра. Дубоўка.
сі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. З сітам (сітамі). Сітавая зернесушылка.