Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фізкульту́рніца, ‑ы, ж.

Жан. да фізкультурнік.

фізкульту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фізкультуры, фізкультурніка. Фізкультурны нарад. // Прызначаны для фізкультуры, фізкультурнікаў. Фізкультурная зала. Фізкультурны касцюм.

фізма́т, ‑а, М ‑маце, м.

Фізіка-матэматычны факультэт. Паступіць на фізмат.

фізо́рг, ‑а, м.

1. Тое, што і фізрук.

2. Грамадскі арганізатар спартыўнай работы ў калектыве.

фізру́к, ‑а, м.

Той, хто праводзіць заняткі па фізкультуры; выкладчык фізкультуры.

фікс, ‑у, м.

Спец.

1. Устаноўленая цана на тавары.

2. Дакладна ўстаноўленая сума ўзнагароды, аплаты за які‑н. від работы.

[Ад лац. fixus — нерухомы, нязменны.]

фіксава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фіксаваць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. фіксавацца. Фіксаванне сігналу. Фіксаванне малюнка. Фіксаванне плёнкі.

фіксава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад фіксаваць.

фіксава́цца, ‑суецца; незак.

1. Спец. Замацоўвацца ў адпаведным становішчы. Дэталь фіксуецца.

2. Адзначацца, замацоўвацца, запісвацца (у свядомасці, на паперы і пад.).

3. Сканцэнтроўвацца, з’асяроджвацца.

4. Канчаткова вызначацца, устанаўлівацца.

5. Зал. да фіксаваць.

фіксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

1. Спец. Замацоўваць што‑н. у адпаведным становішчы. Фіксаваць рэйку.

2. Адзначаючы, вылучаць, замацоўваць што‑н. у свядомасці, памяці і пад. Хвіліны ўтрапення, разгубленасці мінулі, і.. [Шыковіч] усё востра прыкмячаў, усё фіксаваў у памяці. Шамякін. // Адзначаць, замацоўваць з дапамогай запісу, фатаграфіі і пад. Выдаткаванне электраэнергіі фіксуе лічыльнік. □ Выхад з друку кожнага дыялектнага слоўніка трэба толькі вітаць, асабліва калі ён фіксуе яшчэ мала даследаваныя гаворкі. «Полымя».

3. Сканцэнтроўваць, накіроўваць. Фіксаваць увагу.

4. Канчаткова ўстанаўліваць, замацоўваць. Фіксаваць заработную плату.

5. Спец. Апрацоўваць якім‑н. рэактывам клеткі і тканкі жывых арганізмаў для кансервацыі іх структуры і хімічнага саставу. Фіксаваць тканку фармалінам.

6. У фатаграфіі — апрацоўваць фіксажам. Фіксаваць фотаплёнку.

7. Пакрываць фіксатывам. Фіксаваць малюнак.

8. Спец. Усмоктваць, засвойваць. Карэнні раслін фіксуюць глебавую кіслату.

[Ад фр. fixer.]