сейсмасто́йкі, ‑ая, ‑ае.
Здольны суцрацьстаяць падземным штуршкам, дзякуючы асаблівай трываласці сваёй канструкцыі (пра збудаванні).
сейсмасто́йкі, ‑ая, ‑ае.
Здольны суцрацьстаяць падземным штуршкам, дзякуючы асаблівай трываласці сваёй канструкцыі (пра збудаванні).
сейсматэктані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сейсматэктонікі.
сейсматэкто́ніка, ‑і,
Навуковая дысцыпліна, якая вывучае геалагічныя ўмовы ўзнікнення землетрасенняў.
[Ад грэч. seismós — ваганне, tektonikós — які адносіцца да будовы.]
се́йсмік, ‑а,
Даследчык сейсмічных з’яў, спецыяліст па сейсміцы.
се́йсміка, ‑і,
Галіна геафізікі, якая вывучае ваганні глебы якой‑н. пэўнай мясцовасці; большая ці меншая схільнасць да землетрасенняў або інтэнсіўнасць апошніх.
сейсмі́чна,
У сейсмічных адносінах.
сейсмі́чнасць, ‑і,
Схільнасць да землетрасенняў, інтэнсіўнасць землетрасенняў.
сейсмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з ваганнямі зямной кары пры землетрасенні.
[Ад грэч. seismós — ваганне. землетрасенне.]
сейсмо́граф, ‑а,
Прыбор для аўтаматычнай рэгістрацыі ваганняў зямной паверхні.
[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і graphō — пішу.]
сейсмо́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне сейсмалогіі.