сейсмало́гія, ‑і,
Раздзел геалогіі, які вывучае ваганні зямной кары, іх сувязі з іншымі фізічнымі працэсамі.
[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і logos — вучэнне.]
сейсмало́гія, ‑і,
Раздзел геалогіі, які вывучае ваганні зямной кары, іх сувязі з іншымі фізічнымі працэсамі.
[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і logos — вучэнне.]
сейсмаметры́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сейсмаметрыі.
сейсмаме́трыя, ‑і,
Раздзел сейсмалогіі, які распрацоўвае метады вымярэння ваганняў зямной кары.
[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і metreō — вымяраю.]
сейсмапрыёмнік, ‑а,
Прыбор для рэгістрацыі ваганняў глебы, якія ўзнікаюць пры праходжанні сейсмічных хваль.
сейсмаразве́дачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сейсмаразведкі, прызначаны для яе.
сейсмаразве́дка, ‑і,
Разведка карысных выкапняў, заснаваная на назіраннях за сейсмічнымі хвалямі; сейсмічныя метады разведкі.
сейсмаразве́дчык, ‑а,
Геафізік, які займаецца сейсмаразведкай.
сейсмаско́п, ‑а,
Прыбор, які адзначае час першага штуршка пры ваганнях зямной кары, а таксама яго напрамак.
[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і skopéo — назіраю.]
сейсмаста́нцыя, ‑і,
Спецыяльнае збудаванне з апаратурай для прыёму і рэгістрацыі сейсмічных хваль; сейсмічная станцыя.
сейсмасто́йкасць, ‑і,
Уласцівасць сейсмастойкага.