санінстру́ктар, ‑а, м.
Санітарны інструктар. [Смірын] з Івіным пабеглі палявой дарогай і на ўзлеску ўбачылі малодшага ўрача палка Эскіна, які з санінструктарам перавязваў раненага танкіста. Алешка.
сані́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. саніраваць.
сані́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад саніраваць.
сані́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да саніраваць.
сані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
1. каго-што. Аздаравіць (аздараўляць), зрабіць (рабіць) здаровым. Саніраваць поласць рота.
2. што. Палепшыць (паляпшаць) стан чаго‑н. Саніраваць фінансы.
саніта́р, ‑а, м.
Асоба малодшага медыцынскай персаналу ў лячэбных установах, якая даглядае хворых і раненых, сочыць за чысцінёй у палатах і пад. На парозе прыемнага пакоя з’явіўся санітар. Каліна. Калі ў карцэр прыйшоў лекар з санітарам, Андрэй нават не звярнуў на іх увагі. Машара. // У арміі — радавы медыцынскай службы, які аказвае рапеным першую дапамогу і выносіць іх з поля бою. — Саніта-ар! — голасна крыкнулі паблізу. «Алёша?» — мільганула ў Антанюка, але затрымлівацца нельга было — рота атакавала. Хадкевіч. // перан. Пра таго або тое, што дапамагае захаванню здароўя, чысціні каго‑, чаго‑н. Дзятлы і мурашкі — лясныя санітары.
[Лац. sanitas — здароўе.]
саніта́раў, ‑ава.
Разм. Які мае адносіны да санітара, належыць яму. З кватэры санітара вочы пана Тарбецкага зірнулі на вокны другога кватаранта, санітаравага суседа, электрыфікатара. Колас.
саніта́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Жан. да санітар. Вера, седзячы ўвечары на ганку, расказала.. [Кузьмовай маці] пра свае былыя мары стаць урачом, пра тое, як падлеткам у партызанскім атрадзе яна была санітаркай, а пасля медсястрой. Дуброўскі.
2. Разм. Санітарная аўтамашына. [Трупаў:] — Пастой, пастой, а ты хто такі? [Салдат:] — Не твая справа! А раз ездзіш на санітарцы, дык і падбірай параненых. Чыгрынаў.
санітарна-...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову санітарны, напрыклад: санітарна-гігіенічны, санітарна-прафілактычны, санітарна-эпідэміялагічны.