Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

санда́лавы і санта́лавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сандала ​1 (саптала). Сандалавае дрэва. // Здабыты, зроблены з сандалу (санталу). Сандалавая фарба. Сандалавая шкатулка.

2. у знач. наз. санда́лавыя, ‑ых. Сямейства паўднёвых раслін (траў, кустоў, радзей дрэў).

сандале́ты, ‑лет; адз. сандалета, ‑ы, ДМ ‑леце, ж.

Лёгкія летнія туфлі. На нагах [хлопца] гарэлі яркай чырванню сандалеты. Ваданосаў.

санда́лі, ‑яў; адз. сандаля, ‑і, ж.

1. У старажытных грэкаў і рымлян — абутак з драўлянай або скураной падэшвай без абцасаў, якая прымацоўвалася да нагі раменьчыкамі.

2. Лёгкія летнія туфлі без абцасаў, якія зашпільваюцца раменьчыкамі.

[Н.-грэч. sandalion.]

санда́ліцца, ‑ліцца; незак.

Зал. да сандаліць.

санда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Пакрываць, фарбаваць сандала ​1 (у 4 знач.).

санда́льны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сандаляў. Абутак сандальнага тыпу.

санда́льны 2, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і сандалавы.

санда́ля,

гл. сандалі.

сандамі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Сорт мяккай азімай пшаніцы.

сандара́к, ‑у, м.

Духмяная смала, якую здабываюць з кары хваёвага дрэва сямейства кіпарысавых; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў.

[Грэч. sandarake — чырвоны мыш’як.]

сандара́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сандараку; прыгатаваны з сандараку. Сандаракавая смала.