саманабы́ты, ‑ая, ‑ае.
Набыты асабіста, на свае сродкі, не спадчынны.
саманабы́ты, ‑ая, ‑ае.
Набыты асабіста, на свае сродкі, не спадчынны.
саманаво́дны, ‑ая, ‑ае.
Які аўтаматычна наводзіцца на цэль.
саманавуча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які ўдасканальваецца аўтаматычна ў працэсе саманавучання.
саманавуча́нне, ‑я,
Тое, што і самаабучэнне.
сама́навы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і саманны.
саманавядзе́нне, ‑я,
Аўтаматычнае навядзенне па цэль (самалёта, ракеты і пад.).
саманагляда́нне, ‑я,
Тое, што і саманазіранне.
саманаграва́нне, ‑я,
Самаадвольнае награванне, выкліканае ўнутранымі прычынамі.
саманадзе́йнасць, ‑і,
Уласцівасць саманадзейнага.
саманадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Празмерна ўпэўнены ў самім сабе, у сваіх сілах і здольнасцях.