самакірава́цца, ‑руецца; незак.
Карыстацца правам самакіравання.
самакіраўні́цтва, ‑а, н.
Тое, што і самакіраванне. Мясцовае самакіраўніцва. Гарадское самакіраўніцтва.
самакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Рама для ўкладвання тканіны пасля адбельвання.
самакла́дчык, ‑а, м.
Рабочы ткацкай фабрыкі, які працуе пры самакладзе.
самакру́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Самаробная папяроса, цыгарка. Не паспеўшы дакурыць адну самакрутку, .. [Тарас] тут жа скручваў новую і ўсё дыміў, дыміў, думаючы аб сваім. Гурскі.
самакры́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Крытычныя адносіны да сваёй дзейнасці, сваіх памылак, недахопаў у паводзінах з мэтай іх пераадолення. Пракоп цэлымі гадзінамі .. спаў і разважаў, прапускаючы праз сіта самакрытыкі свае паводзіны, няяснасць і неакрэсленасць свайго стану. Колас. [Напорка:] А сапраўднай самакрытыкі ад таварыша Лютынскага мы яшчэ не чулі. Крапіва.
самакрыты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць самакрытычнага; наяўнасць самакрытыкі. Самакрытычнасць выступлення.
самакрыты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які крытычна ставіцца да сябе, да сваёй дзейнасці, учынкаў. Як ніколі, Мароз на гэты раз быў самакрытычны. Лобан.
2. Які заключае ў сабе самакрытыку, прасякнуты самакрытыкай. Самакрытычны даклад.
самалёт, ‑а, М ‑лёце, м.
Цяжэйшы за паветра лятальны апарат з рухавіком і, звычайна, нерухомымі крыламі. Транспартны самалёт. Спартыўны самалёт. □ Над галавою з металічным падвываннем пагрозліва гулі самалёты. Карпаў.
•••
Дыван-самалёт — у казках — чарадзейны дыван, на якім героі пералятаюць па паветры ў любое месца.
Самалёт-снарад — беспілотны лятальны апарат, які нясе зарад выбуховага рэчыва.