арха́равец, ‑раўца,
[Ад уласнага імя маскоўскага обер-паліцмайстра і губернатара ў канцы 18 ст. Архарава.]
арха́равец, ‑раўца,
[Ад уласнага імя маскоўскага обер-паліцмайстра і губернатара ў канцы 18 ст. Архарава.]
археаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне, да археаграфіі.
археагра́фія, ‑і,
Гістарычная навука, якая займаецца збіраннем, апісаннем і распрацоўкай метадаў публікацыі пісьмовых помнікаў мінулага і падрыхтоўкай іх да выдання.
[Ад грэч. archaios — старажытны і grapho — пішу.]
археалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да археалогіі.
археало́гія, ‑і,
Гістарычная навука, якая вывучае быт і культуру старажытных народаў па матэрыяльных помніках, што дайшлі да нас.
[Грэч. archaiologia — апавяданне пра даўніну.]
архе́йскі, ‑ая, ‑ае.
У выразе: архейская эра
[Ад грэч. archaios — старажытны.]
архео́граф, ‑а,
Вучоны, спецыяліст па археаграфіі.
архео́лаг, ‑а,
Вучоны, спецыяліст па археалогіі.
археты́п, ‑а,
1. Самы старажытны рукапіс твора, які служыць першакрыніцай для наступных копій.
2.
[Грэч. archétypon — першавобраз, арыгінал, першаўзор.]
архі...,
1. Прыстаўка са значэннем вышэйшай і найвышэйшай ступені прыкметы, якая названа ў другой частцы слова, напрыклад:
2. Першая частка складаных слоў, якая абазначае старшынствы праваслаўных і каталіцкіх царкоўных званняў: архіепіскап, архімандрыт, архірэй.
[Грэч. archi.]