Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арфаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да арфаграфіі. Адзіны арфаграфічны рэжым. Арфаграфічны слоўнік. Арфаграфічныя памылкі.

арфагра́фія, ‑і, ж.

Сістэма правіл напісання слоў пэўнай мовы; правапіс. // Ступень засваення правіл правапісу.

[Ад грэч. orthos — правільны і grapho — пішу.]

арфаэпі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да арфаэпіі. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

арфаэ́пія, ‑і, ж.

Сістэма правіл, якія вызначаюць правільнае літаратурнае вымаўленне. Пытанні арфаэпіі. Беларуская літаратурная арфаэпія. // Ступень засваення правіл вымаўлення.

[Ад грэч. orthos — правільны і epos — мова.]

арфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на арфе.

арфі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да арфіст.

архаізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад архаізаваць.

архаізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да архаізаваць.

архаізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Пераняць (пераймаць) прыёмы старых пісьменнікаў, майстроў мастацтва, засвоіць (засвойваць) іх манеру, асаблівасці іх творчасці. // Зрабіць (рабіць) што‑н. падобным на старое.

архаіза́цыя, ‑ыі, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. архаізаваць.