садру́жнасць, ‑і, ж.
1. Узаемная дружба, сяброўскае яднанне; саюз. Садружнасць нацый. Садружнасць пакаленняў савецкіх людзей. □ Як магутная сіла сусветнай сацыялістычнай садружнасці, як несакрушальная цытадэль міжнароднай пралетарскай салідарнасці, як светач міру і сацыяльнага прагрэсу ўзвышаецца сёння наша вялікая Радзіма — правобраз будучага сусветнага брацтва працоўных. Машэраў.
2. Аб’яднанне на аснове агульных інтарэсаў, поглядаў. Садружнасць мастакоў. Садружнасць літаратараў. // Супольнае жыццё на аснове агульнасці ўмоў асяроддзя. Мікраарганізмы і расліны жывуць у цеснай садружнасці.
садрыга́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. садрыгацца — садрыгнуцца.
садрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да садрыгнуцца.
садрыгну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак. і аднакр.
Разм. Уздрыгнуць, скалануцца. Варон садрыгнуўся і звесіў І нос свой і губы, як лось. Колас.
сады́зм, ‑у, м.
1. Палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў жаданні мучыць асобу другога полу, каб задаволіць сваё палавое пачуццё.
2. перан. Заўзятая цяга да жорсткасці, катаванняў; задавальненне ад чужых пакут. Ён, вядома, бязлітасны, гэты мужык [Клопікаў]. Ён наводзіць жах на турэмных насельнікаў сваім садызмам. Лынькоў.
[Ад імя французскага пісьменніка 18 ст. маркіза дэ Сад.]
сады́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Чалавек, апантаны садызмам.
сады́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да садыст.
сады́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да садыста; уласцівы садысту. Садысцкая жорсткасць.
сае́та, ‑ы, ДМ саеце, ж.
Уст. Тонкае высокагатунковае сукно. Вашы скарбы не ў ядвабнай Магнацкай саеце, А ў сярмязе непавабнай, Старшай на ўсім свеце. Купала.
[Польск. sajeta ад іт. saietta.]
са́ечнік, ‑а, м.
У дарэвалюцыйны час — той, хто пёк сайкі ці гандляваў імі.