сабу́р, ‑у, м.
Згушчаны сок лісцяў альясу, які ўжываецца ў медыцыне як слабіцельнае.
[Цюрк.]
сабу́равы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сабуру. // Прыгатаваны з сабуру, з сабурам. Сабуравыя пілюлі.
сабутэ́льнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто разам з кім‑н. п’е, п’янствуе. Са свайго пакоя выглянула Аля. Але як толькі ўбачыла гаспадара з сабутэльнікам, у той жа момант дзверы яе пакоя зачыніліся. Кавалёў. Наперадзе ішоў Кастусь Канцавы — былы сябар і сабутэльнік Сашкі, нёс вялізны драўляны крыж. Машара.
сабутэ́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Піць, п’янстваваць разам з кім‑н.
сава́, ‑ы; мн. совы, соў; ж.
Драпежная начная птушка атрада соў, у якой вялікая круглая галава, вялікія вочы і кароткая загнутая дзюба. А дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады. Колас. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў, Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.
•••
Бачыць саву смаленую гл. бачыць.
Ці савой аб пень, ці пяём аб саву — гаворыцца, калі чыё‑н. становішча мяняецца толькі на выгляд, а не па сутнасці. — Ці савой аб пень, ці пнём аб саву — усё адно, — рагоча Тоўсцік. Навуменка.
савакупі́цца, ‑куплюся, ‑купішся, ‑купіцца; зак.
Кніжн. Здзейсніць палавы акт.
савакупля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак. да савакупіцца.
са́ван, ‑а, м.
Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка. Свету старому мы вытчам дары: саван магільны, каб шчыльна закрыў. Дубоўка. // перан. Покрыва, пялёнка (снегу, туману і пад.). Лес, пакрыты снежным саванам, стаяў маўклівы, задумлівы... Шамякін. Кветкі зляталі з яблынь і груш, Зямлю засцілаючы саванам белым. Броўка.
сава́нна, ‑ы, ж.
Стэп у іранічным поясе з рэдкімі дрэвамі і калючым хмызняком. // толькі мн. (сава́нны, ‑аў). Прыродныя зоны трапічных стэпаў, размешчаныя абапал экватара.
[Ісп. sabana.]