Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рэжысёрства, ‑а, н.

Пасада, работа рэжысёра.

рэжысёрстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Разм. Працаваць рэжысёрам.

рэжысі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Кіраваць пастаноўкай спектакля, кінафільма, весці рэжысёрскую работу. Рэжысіраваць п’есу.

рэжысу́ра, ‑ы, ж.

1. Работа, дзейнасць рэжысёра. Заняцца рэжысурай.

2. Кіраўніцтва пастаноўкай (спектакля, фільма). П’еса ў другой рэжысуры.

3. зб. Кіраўнікі пастаноўкі, рэжысёры. Рашэнне рэжысуры.

рэз, ‑а, м.

Месца разрэзу чаго‑н., разрэз. Праз некаторы час Васіль ужо без дапамогі інструктара зваліў некалькі дрэў, хоць рэз і атрымліваўся касы. Чарнышэвіч. За трэцім разам піла пайшла спачатку лёгка, быццам дупло ўсярэдзіне было, затым стала заціскаць. Рэз быццам змазалі смалой. Паўлаў.

рэ́залка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Інструмент для рэзання чаго‑н. Рэзалка для буракоў.

рэ́зальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэзання. Рэзальны апарат. Рэзальны цэх.

рэ́зальшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца рэзаннем чаго‑н. Рэзальшчык паперы.

рэзалюты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе канчатковы вывад, рэвалюцыю. Рэзалютыўная частка рашэння.

рэзалю́цыя, ‑і, ж.

1. Рашэнне, пастанова з’езда, схода і пад. На нарадах і сходах .. [Івана Іванавіча] абавязкова выбіралі ў камісію па падрыхтоўцы праекта рэвалюцыі. Карпюк. На шматлікіх мітынгах і сходах працоўных выносіліся рэвалюцыі, якія ўхвалялі абвяшчэнне рэспублікі. «Полымя».

2. Пісьмовае распараджэнне службовай асобы на дзелавой паперы. [Гарлахвацкі:] Напішыце маленькую заяўку, а я палажу рэвалюцыю, каб вам прыбавілі зарплаты. Крапіва. На заяве была напісана рэвалюцыя: «Даць разлік». Кажуць, што Леўкін аж спалатнеў, калі ўбачыў гэтую рэвалюцыю. Дадзіёмаў.