арке́стр, ‑а, м.
1. Сукупнасць музычных інструментаў, што ўдзельнічаюць у выкананні музычнага твора; калектыў музыкантаў, якія сумесна выконваюць музычны твор. Сімфанічны аркестр. Духавы аркестр. Зводны аркестр. Аркестр цымбалістаў. □ Барабан, дзве скрыпкі і цымбалы, Невялікі аркестр, а выгляд сталы. Лужанін.
2. Месца перад сцэнай у тэатры, дзе знаходзяцца музыканты.
[Ад грэч. orchēstra — пляцоўка перад сцэнай у старажытнагрэчаскім тэатры.]
аркестрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аркестраваць.
аркестрава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да аркестраваць.
аркестрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Выкласці (выкладаць) аркестравы музычны твор у выглядзе партытуры.
2. Перакласці (перакладаць) для аркестра які‑н. музычны твор. Аркестраваць фартэпіянную п’есу.
арке́стравы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да аркестра (у 1 знач.). Аркестравае суправаджэнне. Аркестравы ансамбль.
2. Прызначаны для выканання аркестрам, напісаны для аркестра. Аркестравы твор.
аркестра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Музыкант, які іграе ў аркестры.
аркестра́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да аркестрант.
аркестра́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аркестранта. Аркестранцкая група.
аркестро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. аркестраваць; інструментоўка.
А́рктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж. (з вялікай літары).
Паўночная палярная вобласць зямнога шара.
[Ад грэч. arktikos — паўночны.]