Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рэгуляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэгуляцыі. Рэгуляцыйныя работы. // Які прызначаецца, служыць для рэгуляцыі. Рэгуляцыйныя збудаванні. Рэгуляцыйны шлюз.

рэгуля́цыя, ‑і, ж.

Упарадкаванне, нармалізацыя, рэгуляванне.

[Ад лац. regulo — уладкоўваю, рэгулюю.]

рэдагава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рэдагаваць.

рэдагава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэдагаваць.

рэдагава́цца, ‑гуецца; незак.

Зал. да рэдагаваць.

рэдагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., што.

1. Чытаць, правяраць і выпраўляць які‑н. тэкст, рукапіс, праводзіць літаратурную апрацоўку тэксту, рукапісу. Рэдагаваць артыкул. □ Матэрыялы ў насценную газету ўсё больш прыбывалі. А Сёмка Чыжык з запалам рэдагаваў яе. Каваль.

2. Кіраваць выданнем чаго‑н., быць рэдактарам. Рэдагаваць падручнік.

рэда́ктар, ‑а, м.

1. Той, хто правіць, рэдагуе які‑н. тэкст, рукапіс. Літаратурны рэдактар.

2. Кіраўнік выдання (газеты, кнігі і пад.), які зацвярджае яго змест. Чарнявы намячаўся калі не ў рэдактары, дык у намеснікі рэдактара першай беларускай газеты, якая мелася выходзіць у бліжэйшыя дні. Колас. У прыемнай рэдактара было бязлюдна. Хадкевіч.

рэда́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэдактара, належыць яму. Рэдактарскі кабінет. Рэдактарская праўка. □ Рэдактарскі аптымізм захапляў і радаваў Лабановіча, бо яму хацелася, каб гэтак яно і было. Колас.

рэда́ктарства, ‑а, н.

Пасада, дзейнасць рэдактара. Максім сам адчуваў, што яму не мінуць рэдактарства. Машара.

рэдакту́ра, ‑ы, ж.

Разм. Праўка тэксту, рэдагаванне. А першакрыніцы паказваюць, што рэдактура зрабіла шмат адступленняў, прыгладзіла мову, прычасала арфаграфію і выйшла, што Каліноўскі пісаў сучаснаю беларускаю мовай. Лужанін.