Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

рэві́зскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да рэвізіі (у 3 знач.); вызначаны, устаноўлены ў выніку рэвізіі (у 3 знач.). Рэвізскі спіс. Рэвізская душа.

•••

Рэвізская сказка (гіст.) гл. сказка.

рэвю́, нескл., н.

Эстраднае ці тэатральнае прадстаўленне, складзенае з паасобных сцэн, нумароў, аб’яднаных агульнай тэмай.

[Фр. revue.]

рэгалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Спец. Верхні рыхлы слой грунту Месяца.

[Ад грэч. rhēgos — пакрывала і lithos — камень.]

рэга́лія, ‑і, ж.

1. звычайна мн. (рэга́ліі, ‑ій). Прадмет, які з’яўляецца знакам манархічнай улады (карона, скіпетр і інш.). Царскія рэгаліі. Княжацкія рэгаліі.

2. звычайна мн. (рэга́ліі, ‑ій). Знакі ўзнагароды, ордэны, медалі. У пішы на ўвесь рост, у батфортах, з крыжамі і рэгаліямі на грудзях, з аголенай шпагай у руцэ стаяла аграмадная скульптура Суворава. Алешка.

3. Гіст. У феадальнай Еўропе — манапольнае права каралёў, буйных феадалаў на атрыманне пэўных даходаў (судовыя штрафы, пошліны, распрацоўка, эксплуатацыя зямных нетраў і пад.).

[Ад лац. regalis — царскі.]

рэга́та, ‑ы, ДМ ‑гаце, ж.

Буйное спаборніцтва на вёсельных, парусных або маторных суднах.

[Іт. regata.]

рэ́гбі, нескл., н.

Спартыўная камандная гульня з мячом авальнай формы; разнавіднасць футболу.

[Англ. rugby.]

рэгбі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэгбі. Рэгбійны чэмпіянат. // Які прызначаны, служыць для гульні ў рэгбі. Рэгбійнае поле.

рэгбі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ігрок у рэгбі.

рэгбі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэгбіста.

рэгенера́т, ‑у, М ‑раце, м.

Спец. Выкарыстаны матэрыял, у якога адноўлены тыя ці іншыя яго першапачатковыя ўласцівасці.

[Ад лац. regeneratus — адроджаны.]