юнна́т, ‑а, М ‑наце, м.
Юны натураліст; удзельнік гуртка па вывучэнню прыроды. З 1929 года існуе ў Мінску яшчэ адна піянерская ўстанова — Цэнтральная станцыя юннатаў. «Маладосць». У мяне старэйшы брат Тры гады ўжо юннат; Што пасее ў агародзе, У яго заўсёды ўродзіць. Шуцько.
юнна́таўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да юнната, належыць яму. Юннатаўскі гурток.
юнна́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Жан. да юннат.
юнна́цкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і юннатаўскі. Наш юннацкі дзённік таксама папоўніўся. Праўда, развіваліся ікрынкі надта марудна.. А потым ікрынкі сталі мяняць сваю форму — выцягвацца ў даўжыню. Якімовіч.
ю́ны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі малады, у маладых гадах (пра чалавека). На маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. // Малалетні (пра дзяцей, падлеткаў — удзельнікаў якіх‑н. гурткоў, аматараў якога‑н. віду мастацтва і пад.). Юны тэхнік. Юны натураліст. // перан. Які толькі што з’явіўся, нядаўна пачаў існаваць, дзейнічаць і пад. Вечарамі самы юны горад нашай рэспублікі заліты электрычнымі агнямі. Грахоўскі.
•••
Юны ленінец гл. ленінец.
Юны піянер — тое, што і піянер (у 4 знач.).
юпі́тэр, ‑а, м.
1. Магутная электрычная дугавая лямпа, якая выкарыстоўваецца ў кінатэхніцы для штучнага або камбінаванага дсвятлення пры кіназдымках.
2. (з вялікай літары). Пятая па адлегласці ад Сонца, самая вялікая планета сонечнай сістэмы.
3. (з вялікай літары). У старажытнай рымскай міфалогіі — вярхоўны бог.
[Ад лац. Jupiter.]
юр, ‑у, м.
Палавы інстынкт, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў. Ды як пан Богут не хітруе, Каб ад яе свой юр схаваць, Мальвіну трудна ашукаць. Колас.
юра́, ‑ы, ж.
Спец. Тое, што і юрскі перыяд (гл. юрскі).
юра́га, ‑і, ДМ ‑разе, ж.
Разм. Падонкі канаплянага алею. Алей кончыўся, засталася адна юрага.
ю́рачка, ‑і, м.
Беларускі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.