вадала́з, ‑а,
Рабочы, які працуе пад вадой у спецыяльным воданепранікальным касцюме.
вадала́з, ‑а,
Рабочы, які працуе пад вадой у спецыяльным воданепранікальным касцюме.
вадала́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вадалаза.
вадале́й, ‑я,
вадалі́ў, ‑ліва,
1. Рабочы, які вылівае або адпампоўвае ваду.
2. Стараста суднавых рабочых, старшы рабочы на баржы.
вадалю́б, ‑а,
1. Вадзяны жук атрада цвердакрылых.
2. Пра расліну, якая спажывае многа вады, любіць расці ў вільготных мясцінах.
вадаме́р, ‑а,
1. Прылада для вымярэння расходу вады.
2. Вымяральная рэйка, замацаваная вертыкальна ў рацэ для назірання за ўзроўнем вады.
вадаме́рка, ‑і,
Насякомае з тонкім выцягнутым целам і доўгімі нагамі, дзякуючы чаму хутка слізгаціць па паверхні вады.
вадаме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для вымярэння ўзроўню і расходу вады.
вадаме́ршчык, ‑а,
Рабочы, які сочыць за расходам або ўзроўнем вады.
вадано́с, ‑а,
Той, хто носіць ваду.