прыбіра́льня, ‑і, ж.
1. Пакой, у якім адзяваюцца, прыводзяць у парадак свой знешні выгляд. // Памяшканне ў тэатры, дзе акцёры грыміруюцца і адзяваюцца перад прадстаўленнем. Акцёрскія прыбіральні.
2. Памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб, мыцця і пад. — Абмінуў хлеў, бачу — прыбіральня, а ля яе — ход на двор. М. Ткачоў. Умываліся над парашаю, бо ўмывальнікі знаходзіліся ў прыбіральні і трэба было чакаць, пакуль адамкнуць камеру. Колас.
прыбіра́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца прыбіраннем, навядзеннем чыстаты, парадку дзе‑н. У трох пакоіках сельсавета не было нікога. Толькі на ганку з двара сядзеў стары аднаногі Мікодым, нязменны вартаўнік і прыбіральшчык сельсавета. Лынькоў.
прыбіра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыбіраць — прыбраць.
прыбіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыбрацца.
2. Зал. да прыбіраць.
прыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыбраць.
прыбі́тасць, ‑і, ж.
Стан, уласцівасць прыбітага (у 2 знач.).
прыбі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыбіць.
2. у знач. прым. Прыніжаны, запалоханы, даведзены да атупення. Не падымаючы вачэй, з апушчанай галавой рушыў Саўка з лесу.. Ён быў дужа стомлены, атупелы, безуважны, прыбіты. Колас.
прыбі́ўка, ‑і, ДМ ‑біўцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. прыбіваць — прыбіць (у 1 знач.).
прыбіўны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Такі, які прыбіваюць. Прыбіўная паліца. Прыбіўная падкоўка.