Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фернамбу́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фернамбука. Фернамбукавае лісце. // Атрыманы з фернамбука. Фернамбукавая фарба.

ферт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Устарэлая назва літары «ф».

2. Разм. Франтаваты, фарсісты, самаздаволены чалавек. — Як табе падабаецца гэты ферт? — запытаў Сяргей, калі мы адышлі далей. Чарнышэвіч. У яго [Бабейкі] быў такі дзелавіты выгляд, што Ваўчок ажно пырснуў са смеху: «Ах ты які ферт выгладжаны!» Хадкевіч.

•••

Хадзіць (глядзець) фертам гл. хадзіць.

фе́рула, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых. Сцябло ферулы ўжываецца ў ежу.

феру́ла, ‑ы, ж.

1. Лінейка, якой у сярэдневяковай школе білі па далоні вучняў за якую‑н. правіннасць.

2. Кніжн. Цяжкі і пільны нагляд. Селянін не захоча доўгі час хадзіць пад ферулай урадніка. Галавач.

[Лац. ferula — розга.]

фе́рцік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і ферт (у 2 знач.).

феры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Спец.

1. Цвёрды раствор вугляроду, які з’яўляецца састаўной часткай сталі і чыгуну.

2. У аўтаматыцы і вылічальнай тэхніцы — скарочаная назва магнітных элементаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці ячэек памяці, стрыжняў у імпульсных трансфарматарах і інш.

[Ад лац. ferrum — жалеза.]

феры́тавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ферыту. Ферытавая структура. // Зроблены з ферыту. Ферытавая антэна.

фе́ска, ‑і, ДМ фесцы; Р мн. ‑сак; ж.

Шапачка ў форме ўсечанага конуса з кутасом, якая з’яўляецца часткай нацыянальнага касцюма ў некаторых усходніх краінах. Да Тапурыя падышоў нейкі турэцкі начальнік і, трымаючы руку каля сваёй чырвонай фескі, нешта запытаў. Самуйлёнак.

[Ад геаграфічнай назвы.]

фесто́н, ‑у, м.

1. Адзін з выступаў (круглай або зубчастай формы), якімі аблямоўваюцца, абшываюцца краі чаго‑н. (сукенкі, фіранкі, заслоны).

2. У архітэктуры — ляпная аздоба ў выглядзе зубчастага або хвалістага ўзору, гірлянды.

[Фр. feston.]

фесто́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і фестончаты. Фестонны абажур.

фесто́нчаты, ‑ая, ‑ае.

З фестонамі, з выступамі ў выглядзе фестонаў. Фестончатая аздоба.