прыадзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак., каго.
Разм. Забяспечыць адзежай. Праўда, хлопца прыадзелі, Далі Хаімаў каптан. Колас. // Адзець лепш, чым звычайна; адзець прыгожа, па-святочнаму.
прыадкрыва́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыадкрыцца.
2. Зал. да прыадкрываць.
прыадкрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыадкрыць.
прыадкры́цца, ‑крыюся, ‑крыешся, ‑крыецца; зак.
Адкрыцца трохі, не да канца.
прыадкры́ць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., што.
Адкрыць трохі, не да канца. [Стары] працягнуў руку да Марылі і з мяккім старэчым замілаваннем у вачах прыадкрыў тварык дзіцяці. Кулакоўскі.
прыадплю́шчыць, ‑плюшчу, ‑плюшчыш, ‑плюшчыць; зак., што.
Адплюшчыць трохі, не да канца. Да самага Глухога бору Сяргей быў маўклівы і нерухомы. Толькі адзін раз прыадплюшчыў зацёкшае крывёю правае вока, а можа гэта толькі здалося Далідовічу. Шахавец.
прыадстава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце.
Незак. да прыадстаць.
прыадста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.
Трохі адстаць. Убачыўшы Якава, .. [Павел Іванавіч] прыадстаў ад сваіх спадарожнікаў, павітаўся з хлопцам за руку. Кулакоўскі.
прыадчыні́цца, ‑чыніцца; зак.
Адчыніцца трохі, не да канца. Тут .. [бацька] убачыў, што дзверы прыадчыніліся і ў шчыліну выглянула вінтовачная руля. Чорны.
прыадчыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак., што.
Адчыніць трохі, не да канца. Прыадчыніць акно. □ Турсевіч прыадчыніў дзверы, ледзь прасунуў галаву і стаў пазіраць. Колас.