Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прад’яўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прад’яўляць — прад’явіць.

прад’я́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прад’явіць.

прад’яўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да прад’яўляць.

прад’яўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прад’явіць.

прад’яўні́к, ‑а, м.

Той, хто прад’яўляе што‑н. У мандаце, выдадзеным Мінскім губрэўкомам, было сказана, што прад’яўнік яго, Мешчаракоў Васіль Сцяпанавіч, прызначаецца старшынёй Навагрудскага павятовага рэўкома. Мехаў.

прад’яўні́ца, ‑ы, ж.

Жан. да прад’яўнік.

прад’яўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прад’яўніка. Прад’яўнічы чэк.

прае́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праесці.

прае́зд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праязджаць — праехаць.

2. Месца, дзе можна праехаць. У праёме вала, які служыў праездам у Гарадок, бялелі нізенькія фігурныя, з тонкіх рэечак вароты, як праехаць грузавіку. Ракітны. // Вуліца або завулак, якія злучаюць дзве паралельныя вуліцы.

прае́здам, прысл.

Праязджаючы міма, па дарозе. [Антанюк] затрымаўся тут праездам. Пацягнула прайсціся па мясцінах, якія калісьці бачыў ахопленымі вялікім пажарам і ў якіх скончылася яго юнацтва. Хадкевіч.