Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прадзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце; пр. прадзёўб, ‑дзяўбла, ‑дзяўбло; заг. прадзяўбі; зак., што.

1. Прабіць дзюбай. Кураня прадзяўбло шкарлупіну яйца.

2. Зрабіць дзірку або паглыбленне, часта стукаючы чым‑н. Антон узяў долата і прадзёўб пару дзірак .. для спіц. Пальчэўскі.

3. і без дап. Дзяўбці некаторы час.

прадзяўбці́ся, ‑бецца; зак.

Вылупіцца з яйца (пра птушанят).

прадказа́льнік, ‑а, м.

Той, хто прадказвае будучае.

прадказа́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да прадказальнік.

прадказа́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадказаць.

2. Тое, што прадказана. Прадказанне старога бакеншчыка спраўдзілася. Выйшлі мы раніцай з дому — на дварэ ціха, цёпла. Ігнаценка.

прадка́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прадказаць.

прадказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што.

Наперад сказаць аб тым, што будзе, што павінна здарыцца. [Гаворка:] Хочаш — я, як добрая цыганка, прадкажу твой лёс. Шамякін. // На падставе адпаведных даных зрабіць заключэнне аб ходзе і развіцці якіх‑н. з’яў. Напярэдадні рэвалюцыі ў Германіі Энгельс прадказаў, што народ разбудзіць свайго Зігфрыда. У. Калеснік.

прадка́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадказваць — прадказаць.

прадка́звацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прадказваць.

прадка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прадказаць.