Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ане́ксія, ‑і, ж.

Далучэнне пры дапамозе сілы якой‑н. краіны або яе часткі да другой дзяржавы.

[Ад лац. annexio — далучэнне.]

анексіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік анексіі.

анексіяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да анексіяністаў.

анемі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да анеміі; малакроўны. // перан. Вялы, кволы; бяздзейны.

анемі́я, ‑і, ж.

Змяншэнне колькасці крыві ў арганізме або змяненне яе саставу; малакроўе.

[Грэч. anaimia.]

анемо́граф, ‑а, м.

Прыбор для бесперапыннай аўтаматычнай рэгістрацыі хуткасці і напрамку ветру.

анемо́метр, ‑а, м.

Метэаралагічны прыбор для вымярэння хуткасці ветру.

анемо́на, ‑ы, ж.

Травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі, белымі або ружовымі кветкамі, якія лёгка адлятаюць ад ветру; кураслеп.

[Грэч. ánemos — вецер.]

анеро́ід, ‑а, М ‑дзе, м.

Металічны барометр.

[Ад грэч. a — не‑, без‑, neros — вадкі, eidos — від.]

анестэзі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае анестэзію. Анестэзійныя сродкі.