Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

праве́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад правеяць.

праве́яцца, ‑веецца; зак.

Ачысціцца пры веянні.

праве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

Ачысціць ад мякіны (абмалочанае зерне). Правеяць жыта.

праві́дла, ‑а, н.

Спец. Прылада, пераважна драўляная, якая служыць для выпроствання, выраўноўвання чаго‑н. // Прылада ў форме ступні чалавека, якая кладзецца ў боты або іншы абутак для захавання яго формы.

правідэнцыялі́зм, ‑у, м.

Рэлігійна-ідэалістычны погляд, які тлумачыць ход гістарычных з’яў не іх унутранай заканамернасцю, а вышэйшай (боскай) воляй.

правідэнцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які прыпісваецца вышэйшай (боскай) волі.

[Ад лац. providentia — наканаванне.]

праві́зар, ‑а, м.

Аптэчны работнік вышэйшай кваліфікацыі.

[Ад лац. provisor.]

праві́зарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да правізара.

правізі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да правізіі; прызначаны для правізіі. Правізійны склад.

праві́зія, ‑і, ж.

Прадукты харчавання. Са складаў сюды вазілі муку і ўсялякую іншую правізію. Хведаровіч.

[Ад лац. provisio — прадбачлівасць.]