Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

праваапартуністы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да правага апартунізму.

праваахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для нагляду і ахоўвання правоў грамадзян. Праваахоўныя органы.

правабако́вы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца з правага боку.

правабярэ́жжа, ‑а, н.

Правы бераг ракі. Баі на правабярэжжы Дняпра з кожным днём станавіліся ўсё больш моцнымі. Мележ.

правабярэ́жны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны на правым беразе ракі.

прававе́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Уст. Спецыяліст па правазнаўству.

прававе́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прававернага.

прававе́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які строга верыць у догмы якой‑н. рэлігіі. Фэлька з першага дня неўзлюбіў нявестку. Не быў ён такі прававерны ўжо католік, але цяпер еў поедам сына, што той браў шлюб не ў касцёле, а ў царкве. С. Александровіч. // перан. Які строга прытрымліваецца якога‑н. вучэння, сістэмы поглядаў. — [Фама] паліцэйскі чын заслужыў і зрабіўся такі прававерны, што нікому дыхнуць не даваў. Грахоўскі.

2. Мусульманскі (у гутарцы саміх мусульман). // у знач. наз. прававе́рны, ‑ага, м.; прававе́рная, ‑ай, ж. Мусульманін, мусульманка.

прававі́к, ‑а, м.

Разм. Спецыяліст па праву ​1 (у 1, 2 знач.); юрыст.

прававы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да права ​1 (у 1, 2 і 3 знач.). // Заснаваны па праве, які выражае нормы права. Прававыя адносіны.