амфі́бія, ‑і, ж.
1. Земнаводная жывёліна (лягушкі, трытоны і інш.), лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.
2. Расліна, якая жыве ў вадзе, але можа жыць і на сушы.
3. Самалёт, які можа ўзлятаць і садзіцца на ваду і на сушу; аўтамабіль, танк, якія могуць рухацца на вадзе і на сушы.
[Грэч. amphibios — земнаводны.]
амфібра́хій, ‑я, м.
У вершаскладанні — трохскладовая стапа, у якой націскны склад знаходзіцца паміж двума ненаціскнымі. Напрыклад: Я̆ ба́чы̆ў, / я̆к ве́цӗр / пӑ по́лі̆ / гўля́ў, / Зя̆млю́ ў/зры̆ва́ў і̆ / бя̆розкӑй / хі̆ляў. Купала.
[Грэч. amphibrachys.]
амфітэа́тр, ‑а, м.
1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — адкрытае збудаванне для масавых відовішчаў, у якім рады для гледачоў спускаліся ўніз уступамі і ішлі паўкругам альбо кругам.
2. У сучасным тэатры — рады крэслаў, а таксама частка залы за партэрам.
3. у знач. прысл. амфітэа́трам. Паўкругам, які ідзе ўверх. Раскінуцца амфітэатрам.
[Грэч. amphithéatron.]
амша́лы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і абымшэлы. У нагах у яго [хорама] рассцілаўся абшар Хвоек гонкіх і пахані чорнай, Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар. Купала.
амша́нік, ‑а, м.
Уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол. [Міхалка] не раз чуў ад дзеда, што ў вуллі любяць забягаць мышы... Асабліва зімою, калі вуллі стаяць у амшаніку. Якімовіч.
амша́ра, ‑ы, ж.
Тое, што імшара. Ходзіць Боця ў чырвоных боцях па дрыгве, амшарах. Дубоўка.
амша́рына, ‑ы, ж.
Тое, што і імшарына. Каржакаватыя хвойкі саступалі месца багунніку, а далей распасціраліся пухнатыя амшарыны, гасцінны прытулак журавоў і чапляў. Лынькоў.
амша́рысты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і імглысты. Амшарыстае балота.
амшы́ць, амшу, амшыш, амшыць; зак., што.
Тое, што і абымшыць. Амшыць сцены.
амшэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і абымшэлы. Амшэлая страха. □ Андрэй прыпыняўся і.. аглядаў ствалы дрэў, каб па амшэлых баках пазнаць, дзе поўнач. Пестрак.