Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

перамудраге́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Тое, што і перамудраваць (у 1 знач.).

перамудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго і без дап.

Разм. Тое, што і перамудраваць. [Палуян:] — Эх, паночку, дзе наша не прападала. Яно ж вядома, што вас і дзесяць цыганоў не перамудрыць. Брыль.

перамуці́цца, ‑муціцца; зак.

Стаць вельмі мутным.

перамуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.

Зрабіць вельмі мутным.

пераму́чаны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамуціць.

пераму́чаны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перамучыць.

пераму́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перамучыць.

пераму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Вельмі змучыцца; перастаць мучыцца. Перамучыўся той [воін], абмятаючы снег: быў дужэйшы і сам ненамнога. Дубоўка. Людміла вырашыла заставацца цвёрдай. Няхай Валодзя лепш раз перамучыцца, навошта дурыць хлопцу галаву. Арабей.

пераму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Вельмі змучыць, намучыць. Перамучыць голадам. Перамучыць ногі.

2. Змучыць усіх, многіх.

перамча́ць, ‑мчу, ‑мчыш, ‑мчыць; зак.

Разм.

1. каго-што. Хутка перавезці, перанесці каго‑, што‑н.

2. Хутка перамясціцца, перабегчы.

перамыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перамываць — перамыць.