Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вастраву́хі, ‑ая, ‑ае.

З вострымі вушамі. Вастравухі заяц.

вастрагу́бцы, ‑аў; адз. няма.

Вострыя шчыпцы для перацінання дроту, цвікоў і пад.

вастрадзю́бы, ‑ая, ‑ае.

З вострай дзюбай. Вастрадзюбая птушка.

вастразу́бы, ‑ая, ‑ае.

З вострымі зубамі. Вастразубая барака.

вастракры́лы, ‑ая, ‑ае.

З вострымі, вузкімі ў канцы крыламі. Вастракрылыя ластаўкі.

вастраку́тнік, ‑а, м.

Тое, што і востравугольнік.

вастраку́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і востравугольны.

вастралі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Невялікае дрэва сямейства падубавых з калючымі лістамі і ядавітымі чырвонымі ягадамі.

вастралі́сты, ‑ая, ‑ае.

З вузкімі завостранымі лістамі. Вастралістая вярба. Вастралісты чарот.

вастрано́с, ‑а, м.

Каштоўная ў прамысловых адносінах марская рыба сямейства кефалей.