паты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Папароць, пакалоць. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. Колас.
2. і без дап. Тыкаць некаторы час; тыкнуць некалькі разоў. — Вось ты паглядзі, — Лапцін патыкаў рукой на талеркі: — Нам гэта за што далі? Савіцкі.
патыка́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да паткнуць.
патыка́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да паткаць (у 3 знач.).
паты́ліца, ‑ы, ж.
Задняя частка галавы. [Раман] шпарка хадзіў за плугам і толькі на заваротах выціраў мокры лоб, адсоўваючы на патыліцу шапку. Колас. Квяцістая хустачка .. [Зосі] з’ехала на плечы, адкрыўшы гладка зачасаныя цёмныя валасы, заплеценыя ў косы і завязаныя ў вузел на патыліцы. Хадкевіч.
•••
Чухаць патыліцу гл. чухаць.
паты́лічны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да патыліцы. Патылічная косць.
патынкава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад патынкаваць.
патынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Атынкаваць усё, многае. Ну, а цяпер хацелася б давесці ўсё да ладу ў хаце — і патынкаваць, і пафарбаваць як след. Палтаран.
2. і без дап. Тынкаваць некаторы час. Патынкаваць з гадзіну.
патырча́ка, ‑і, ДМ ‑чацы, Р мн. ‑чак; ж.
Тое, што і патарчака. На нагах — лапці, сплеценыя спецыяльна для рыбалкі, каб не прасадзіць пад вадою нагу аб якую патырчаку. Місько.
патырча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Тырчаць некаторы час дзе‑н. [Лявон:] «Э, хай будзе тое, што павінна быць! Яшчэ з гадзіну патырчу тут, і трэба брацца дадому». Дамашэвіч.
патысо́н, ‑а, м.
1. Агародная расліна сямейства гарбузовых.
2. Пляскаты, з зубчастымі краямі плод гэтай расліны.
патыха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. патыхаць.
патыха́ць, ‑ае; незак.
1. Слаба дзьмуць, веяць (пра вецер). Вокны былі расчынены. Знадворку патыхаў цёплы ветрык, ледзь-ледзь калышучы фіранкі. Сабаленка. / у безас. ужыв. Вечарэла. Ад возера патыхала лёгкім халадком. Пестрак. Дзень быў ясны, трохі нават гарачы, ад чыстага асфальту патыхала цяплом. Кулакоўскі. Ад снапоў крыху патыхала зляжалай саломай, амаль няўлоўным водарам летняга поля і кветак. Савіцкі.
2. чым. Вылучаць нейкі пах; пахнуць. Дрэмлючы чуў [Павал], як пахла ў хаце новымі ботамі — дзёгцікам патыхаюць боты. Чорны. А з бору цёплая сасна Жывіцай патыхала. І. Калеснік. / у перан. ужыв. Нялёгка добрым быць, хоць нам не трэба Ні лёгка запрацаванага хлеба, Ні танных поспехаў, ні скідак, ні удач, Ні вырашаных іншымі задач, Ні тых пахвал, што лёгка раздаюцца Сябрамі за абедзенным сталом, Ні плётак, што вужакамі віюцца І патыхаюць зайздрасцю і злом. Грахоўскі. Нізка стаяла асенняе сонца, і нейкаю маркотаю патыхала ад усяго гэтага цеснага краявіду і ад гэтае вёсачкі, закінутай між балот і лясоў. Колас.