Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пасашмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Сашмаргнуць усё, многае.

пасашчапля́цца, ‑яецца; зак.

Сашчапіцца — пра ўсё, многае.

пасашчапля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Сашчапіць усё, многае.

пасашчы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Сашчыкнуць усё, многае. А-а, ды гэта ж зусім не дзік, а іхні стары гусак, што летась залез у гарод і пасашчыкваў усе буракі. Сачанка.

пасашчэ́плівацца, ‑аецца; зак.

Тое, што і пасашчапляцца.

пасашчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і пасашчапляць.

пасваво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Сваволіць некаторы час. Пеця любіў пасваволіць, а часам і пакрыўдзіць каго-небудзь з аднагодкаў. Сіняўскі. Толькі бліснуць маланкі, Віхор Раскалыша Нарачы далі, Выплывае з глыбіняў вугор Пасваволіць на хвалі. Зарыцкі.

пасвары́цца, ‑сваруся, ‑сварышся, ‑сварыцца.

Зак. да сварыцца.

пасвары́ць, ‑свару, ‑сварыш, ‑сварыць.

Зак. да сварыць.

пасва́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Зак. да сватацца.