партыза́н, ‑а, м.
Удзельнік узброенай барацьбы, якая вядзецца атрадамі народных мас на акупіраванай тэрыторыі. Усе віталі Міколку, слаўнага машыніста браняпоезда, слаўнага партызана, смелага сына бальшавіка. Лынькоў. Як ішлі ў лясы партызаны На заклятага ворага-пана, — Расступаліся долы і горы, Шляхі значылі сонца і зоры. Купала.
[Фр. partisan.]
партыза́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм.
1. Весці партызанскую барацьбу. Нейкі здраднік данёс фашыстам, што былы дырэктар саўгаса партызаніць у тутэйшых лясах. Шчарбатаў.
2. перан. Займацца партызаншчынай (у 2 знач.).
партыза́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Жан. да партызан.
2. Разм. Партызанская вайна. [Клопікаў:] — Ці не партызанкай заняліся, пан Слімак, ці не назнарок вас пакінулі тут? Лынькоў. Да Малых Выселак можна было ісці і па Гарэлым балоце. Вацура адшукаў бы на гэтай вялікай імшарыне ўсе сцежкі — запомніў яшчэ з партызанкі. Чыгрынаў.
партыза́нскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які праводзіцца, вядзецца партызанамі (пра ўзброеную барацьбу). Партызанская вайна. Партызанскі рух.
2. Які мае адносіны да партызана, да партызан, уласцівы ім. Партызанская слава. Партызанская дружба. □ — А мы папросім Надзежду Астапаўну.. прачытаць новы верш Купалы, партызанскі, які прынеслі нядаўна да нас з-за лініі фронту. Лынькоў. // Які належыць партызану, партызанам. Партызанская зямлянка. □ Смешна зацёхкала бадзерыстая партызанская «Кацюша». Брыль. // Які складаецца з партызан. Партызанскі атрад. Партызанская брыгада. Партызанскі абоз.
3. перан. Разм. Дрэнна арганізаваны, бессістэмны, уласцівы партызаншчыне (у 2 знач.).
партыза́нства, ‑а, н.
Разм.
1. Дзейнасць партызана, партызан. Дзед Талаш любіць успамінаць сваё партызанства. Колас. — І Апанаса хацелі тады зняць, дык не, заступіліся, партызанства ўлічылі. Скрыпка.
2. перан. Тое, што і партызаншчына (у 2 знач.). Не скажу, што мы ўсе не хацелі многа ведаць, але ў нас гэта выходзіла неяк бязладна, з нейкім бунтам і партызанствам. Скрыган.
партыза́ншчына, ‑ы, ж.
Разм.
1. Партызанская барацьба, партызанства. Успамін далёкага дзяцінства .. сплятаецца з пякуча-яскравымі карцінамі партызаншчыны. Зарэцкі. На стале перада мною стаіць люстэрка. Старое яно, ажно яшчэ з часоў партызаншчыны. Васілёнак.
2. перан. Бессістэмная і бяспланавая работа, для якой характэрна неарганізаванасць і анархія. Марудна і цяжка ідзе зжыванне партызаншчыны, пераадоленне стомленасці і разбэшчанасці, але яно ідзе ўперад не гледзячы ні на што. Ленін.
парты́йка, ‑і, ДМ ‑тыйцы; Р мн. ‑тыек; ж.
Разм. Жан. да партыец.
парты́йнасць, ‑і, ж.
1. Прыналежнасць да партыі (у 1 знач.).
2. Наяўнасць рыс, якія адпавядаюць прынцыпам і задачам пэўнай партыі, пэўнага класа. Іменна сіла сцвярджэння — галоўнае ў творчасці Максіма Танка, у гэтым праяўляецца партыйнасць і пароднасць яго паэзіі. Кучар.
парты́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да партыі (у 1 знач.). Партыйны апарат. Партыйная дысцыпліна. // Які мае адносіны да членаў партыі. [Паланевіч:] Калі ваш старшыня не хоча вучыцца, паклічце яго на партыйны сход ды растлумачце як след. Крапіва. Недарэмна ён дбае, працуе як след, Каля сэрца трымае партыйны білет. Куляшоў. // Які з’яўляецца членам партыі. [Бумажкоў] быў грамадскім дзеячам, работнікам савецкім і партыйным. Чорны. // у знач. наз. парты́йны, ‑ага, м., парты́йная, ‑ай, ж. Той, хто з’яўляецца членам партыі.
2. Які адпавядае прынцыпам і задачам пэўнай партыі, пэўнага класа. Высока партыйную годнасць Павінен трымаць камуніст. Глебка.
3. Які мае адносіны да партыі (у 2 знач.).
партыкуля́рны, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Прыветны, неафіцыйны.
2. Цывільны, не форменны (пра вопратку, адзенне).
[Ад лац. particularis.]