Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

партсіга́р, ‑а, м.

Невялікая плоская каробачка, у якой носяць папяросы.

[Фр. porte-cigares.]

партспагна́нне, ‑я, н.

Спагнанне, накладзенае на камуніста партыйнай арганізацыяй.

партста́ж, ‑у, м.

Партыйны стаж — час прабывання ў радах Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

партсхо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Партыйны сход — сход партыйнай арганізацыі Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.

партуга́лец,

гл. партугальцы.

партуга́лка,

гл. партугальцы.

партуга́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Партугаліі, партугальцаў. Партугальскі сцяг.

партуга́льцы, ‑аў; адз. партугалец, ‑льца, м.; партугалка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. партугалкі, ‑лак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Партугаліі.

партузно́сы, ‑аў; адз. партузнос, ‑а, м.

Партыйныя ўзносы — штомесячныя грашовыя ўзносы членаў і кандыдатаў у члены Камуністычнай партыі.

партула́к, ‑у, м.

Аднагадовая або шматгадовая гароднінная ці дэкаратыўная расліна сямейства партулакавых з мясістымі лістамі і далікатнымі кветачкамі.

[Лац. portulaca.]