Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

парнаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з парнаграфіяй. Парнаграфічная літаратура. Парнаграфічныя здымкі.

парнагра́фія, ‑і, ж.

Непрыстойнасць, цынічнасць у паказе чаго‑н., звязанага з палавымі адносінамі. // Літаратура непрыстойнага зместу.

[Ад грэч. párnos — распуснік і grápho — пішу.]

парнакапы́тныя, ‑ых.

Атрад млекакормячых, якія маюць на кожнай канечнасці 2 ці 4 пальцы (капыты), да якога адносяцца свінні, вярблюды, авечкі, козы, буйная рагатая жывёла.

Парна́с, ‑а, м.

1. (з вялікай літары). Горны масіў у сярэдняй частцы Грэцыі, дзе, паводле міфалагічных уяўленняў, жылі Апалон і музы.

2. перан. Усё, што звязана з паэзіяй; свет паэзіі.

[Грэч. Parnassos.]

парна́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Парнасе.

па́рнасць ​1, ‑і, ж.

Уласцівасць парнага ​1 (у 3 знач.).

па́рнасць ​2, ‑і, ж.

Гарачае, насычанае выпарэннямі, вільгаццю паветра; вільготная цеплыня. А сонца жарыць, млеюць далі, І парнасць землю абняла. Колас. Сонца, пераваліўшыся за поўдзень, здавалася, шпарчэй пачало апускацца над лесам, але парнасць стаяла нясцерпная. Пташнікаў. Печ пагрэлася, па хаце пайшла парнасць. Чорны. // Выпарэнні, туман. Бліскацела іржавая балотная вада, над якою застыла парнасць. Пестрак. Цёплая парнасць падымалася ад возера, ад зямлі. Чарнышэвіч. Павітаўшыся, і госць і гаспадар прыселі на бервяне, прыгрэтым не так сонцам, як земляной парнасцю. Скрыган.

парні́к, ‑а, м.

Збудаванне, пакрытае зашклёнымі рамамі або поліэтыленавай плёнкай, для вырошчвання расады, ранняй гародніны і пад. Адпрацаваная пара тут выкарыстоўваецца для запарвання грубых і сакавітых кармоў,.. ацяплення парнікоў і цяпліц. «Беларусь». Як падрастуць сцяблінкі ўсе, Мы з парнікоў расаду У свой гарод перанясем І высадзім на грады. Аўрамчык.

парнікаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спецыяліст да парніковаму гародніцтву.

парніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парніка. Парніковая гаспадарка. Парніковы камбайн. // Вырашчаны ў парніку. Парніковыя агуркі.

парну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да пароць (у 1, 3 знач.).