папрыпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Прыпісаць усіх, многіх або ўсё, многае. Папрыпісваць прозвішчы ў спісы. Папрыпісваць дапрызыўнікаў да прызыўных участкаў. □ Цар папрыпісваў іх [людзей] вёскамі да рудных промыслаў, прымушаючы адбываць прыгон. У. Калеснік.
папрыпо́ўзваць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Тое, што і папрыпаўзаць.
папрыпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Прыпрэгчы да каго‑, чаго‑н. усіх, многіх.
папрыраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Прырэзаць усіх, многіх або ўсё, многае.
папрыраста́ць, ‑ае; зак., да чаго і без дап.
Прырасці, зрасціся з чым‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Юрка! Ленту! Што гэта сёння як папрырасталі ўсе?.. Пташнікаў.
папрырэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і папрыразаць.
папрысо́ўвацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Прысунуцца да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрысоўвацца адзін да аднаго.
папрысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Прысунуць да каго‑, чаго‑н. усё, многае. Папрысоўваць крэслы да сцяны.
папрыстава́ць, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑стаюць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Прыстаць, прыліпнуць у многіх месцах. Да кары і сучкоў папрыставалі шматкі чорнай і рыжай поўсці. Сачанка.
2. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Хлопцы папрыставалі да кампаніі. // Застацца дзе‑н. з якой‑н. мэтай — пра ўсіх, многіх. Браты папрыставалі па чужых вёсках у прымы. Місько.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Прычаліць да берага — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Караблі папрыставалі да прыстані.
4. Вельмі стаміцца, прыстаць — пра ўсіх, многіх. Папрыставалі коні ў дарозе.
папрыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Прыставіць, прысланіць да каго‑, чаго‑н. усё, многае. На вільчак паклалі грубейшы прут, астатнія папрыстаўлялі да яго нахільна з абодвух бакоў. Місько.
2. Прызначыць быць дзе‑н., каля каго‑н. — пра ўсіх, многіх. Папрыстаўляць вартавых да палонных.