Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хларава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Ачысціць (ачышчаць) пры дапамозе хлору. Хлараваць ваду.

2. Спец. Увесці (уводзіць) хлор у малекулы арганічнага і неарганічнага рэчыва. Хлараваць этап.

хлара́л, ‑у, м.

Бясколерная масляністая вадкасць з рэзкім пахам, якая атрымліваецца ў выніку хларавання спірту.

хларалгідра́т, ‑у, М ‑раце, м.

Бясколернае празрыстае крышталічнае рэчыва гаркаватага смаку, выкарыстоўваецца як снатворны і процісутаргавы сродак.

хларапла́сты, ‑аў; адз. хларапласт, ‑у, М ‑сце, м.

Зялёныя цельцы ў пратаплазме расліннай клеткі, якія ўтрымліваюць хларафіл.

[Ад грэч. chlōros — зялёны і plastos — утвораны.]

хлара́тар, ‑а, м.

Апарат для хларавання вады.

хлара́ты, ‑аў; адз. хларат, ‑у, М ‑раце, м.

Солі хларнаватай кіслаты. Хларат калію.

хларафі́л, ‑у, м.

Зялёны пігмент раслін, з дапамогай якога яны паглынаюць сонечную энергію і ажыццяўляюць фотасінтэз.

[Грэч. chlōros — зялёны і phýllon — ліст.]

хларафі́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хларафілу. Носьбітам зялёнага колеру раслін з’яўляюцца хларафілавыя зерні. «Беларусь». Кісліца прывыкла жыць у зацененым лесе. Таму, трапляючы пад уздзеянне прамых сонечных прамянёў, хларафілавыя зерні перамяшчаюцца да сценак клетак. Гавеман.

хларафо́рм, ‑у, м.

Лятучая вадкасць з прытарным пахам, якая ўтрымлівае хлор і выкарыстоўваецца для наркозу.

[Фр. chloroforme.]

хларафо́рмавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хлараформу. Скончыўшы аперацыю, Алена сарвала з .. твару [Мікалая] хлараформавую маску. Шамякін.